Культурна-адукацыйны цэнтр ЦЭХ супольна з чэшскай арганізацыяй Transitions абвяшчае пра запуск у Беларусі доўгатэрміновага праекту навучання журналістаў.

Праект будзе доўжыцца да канца 2021 года і ўключыць у сябе наступныя кірункі:
Школа журналістыкі рашэнняў
Журналістыка рашэнняў — адносна новы падыход у асвятленні падзей, які надае ўвагу не столькі праблеме, колькі існым рашэнням гэтай праблемы. Праекты ў жанры журналістыкі рашэнняў асвятляюць, ці працуе рашэнне, наколькі яно эфектыўнае і ці магчыма яго перанесці на падобныя праблемы, напрыклад, у іншых краінах. Запачаткаваны ў ЗША рэдакцыяй New York Times, гэты падыход мае на мэце заахвоціць аўдыторыю да большага ўдзелу ў вырашэнні грамадскіх праблем. Да таго ж, працы ў жанры журналістыкі рашэнняў маюць у сярэднім большую наведвальнасць у параўнанні з стандартнымі “праблемаарыентаванымі” публікацыямі. Праграма прадугледжвае стажыроўкі ў еўрапейскіх і амерыканскіх выданнях, якія знаюцца на журналістыцы рашэнняў, а таксама праграму мікрагрантаў на падрыхтоўку праектаў у гэтым жанры пры падтрыманні экспертаў з Solutions Journalism Network.
Пра нас:
Культурна-адукацыйны цэнтр ЦЭХ (Мінск, Беларусь) быў створаны ў 2013 годзе як крэатыўная прастора для падтрымання культурных і сацыяльна значных ініцыятыў і арганізацыі выставачных праектаў. Да 2017 года ўключаў у сябе галерэйную і лекцыйную залы, бібліятэку. Сярод уласных праектаў сёння — школы фатаграфіі і лічбавага сторытэлінгу, прэмія праектнай фатаграфіі ПРАФОТА. Таксама ад 2016 года ЦЭХ выступае партнёрам фонда "Сусветнае прэс-фота" і ладзіць іх выставы ў Беларусі.

Transitions — недзяржаўная арганізацыя ў Празе (Чэхія), створаная напачатку 1990-х для павышэння якасці журналістыкі ў былых камуністычных краінах. Амаль 20 год Transitions імкецца да гэтай мэты, ладзячы шматлікія працяглыя журналісцкія школы ды праграмы абмену журналістаў у Еўропе і ЗША. Transitions працуе на Заходніх Балканах, у краінах Усходняга Партнёрства і Вышаградскай групы. Transitions — партнёр Solutions Journalism Network у Еўропе, арганізатар рэгулярнай журналісцкай канферэнцыі Media Point у Празе. Апошнія гады таксама займаецца прасоўваннем методык праверкі інфармацыі і выкрывання фэйкавых навін ва ўніверсітэцкія праграмы навучання журналістаў у Грузіі, Украіне, Малдове, Чэхіі і г. д.